BMW 319/1 — спартыўная мадэль з кузавам родстар на базе BMW 319 нямецкай кампаніі BMW, што выпускалася на працягу 1935 — 1936 гадоў у колькасці 178 машын.

Канструкцыя

230 машын спартыўнай мадэлі BMW 315/1 паспяхова выкарыстоўваліся ў спаборніцтвах, у выніку чаго ў кампаніі BMW вырашылі таксама ўдзельнічаць у міжнародных спартыўных спаборніцтвах класа 2 літра для павелічэння прэстыжу кампаніі. Для гэтага быў распрацаваны новы шасціцыліндравы радны рухавік аб'ёмам 1911 см³ магутнасць 55 к .с. (40 кВт) пры 4000 аб/хв. Матор атрымаў тры карбюратары Solex 26 BFRH. Рухавік усталявалі на шасі мадэлі 315/1 1935 года з кузавам родстар, прысвоіўшы ёй пазначэнне BMW 319/1. Максімальная хуткасць складала 135 км/г.

Кошт аўтамабіля складаў 5 800 марак.

На шасі BMW 319/1 была ўсталявана некалькі экстравагантных кузаваў тыпу кабрыялет, купэ фірмаў Людвіга ВайнбергаLudwig Weinberger (Karosseriebau) з Мюнхена, Эрдман і РосіErdmann & Rossi з Берліна, ДравузDrauz-Werke з Хайльброна.

З маторам магутнасцю менш на 10 к.с. будавалі серыю аўтамашын BMW 319.

Літаратура

Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7

Спасылкі

BMW 319/1 Sportwagen

Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта 319/1 Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі