Відзібо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Відзібор.

Гісторыя Утвораны 31 сакавіка 1959 года шляхам аб’яднання Дубайскага і Асаўскога сельсаветаўРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. 6 чэрвеня 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Столінскага гарсавета перададзена вёска ЮнішчаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Відзіборскага сельсавета 10 населеных пунктаў.

Склад Вёска Асавая Вёска Асаўцы Вёска Варсынь Вёска Відзібор Вёска Відзіборац Вёска Вулька-Арэя Аграгарадок Дубай Вёска Камарнікі Вёска Крушын Вёска Церабішча Вёска Юнішча

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2357 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,2 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,2 % — палякі, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1601 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Сайт Столінскага раённага выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе