Ураш Hiкалiч (; нар. , ) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Вайводзіна» з Нові-Сада.
Клубная кар’ера Выхаванец школы бялградскага «Партызана», прафесійную кар’еру пачаў у венгерскім клубе «Відэатон», дзе аднак не здолеў замацавацца ў аснове і гуляў пераважна за другую каманду. Другую палову 2013 года правёў у арэндзе ў клубе «Акадэмія Пушкаша». У пачатку 2015 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком «Ягодзіны».
У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»Сербский полузащитник Урош Николич подписал контракт с минским "Динамо". Замацаваўся ў асноўным складзе каманды ў цэнтры паўабароны, у сезоне 2017 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У сезоне 2018 стаў адным з ключавых ігракоў каманды, забіў 5 галоў у Лізе Еўропы, у тым ліку сваім дублем дапамог мінчанам атрымаць буйную хатнюю перамогу над санкт-пецярбургскім «Зенітам» (4:0). Па заканчэнні тэрміну кантракта ў лістападзе 2018 года пакінуў «Дынама»Минское "Динамо" сообщило о расставании с Урошем Николичем.
У снежні 2018 года падпісаў кантракт на 4,5 гады з тэль-авіўскім «Макабі»Урош Николич подписал контракт с "Маккаби". На полі з’яўляўся толькі эпізадычна, шмат прапусціў з-за траўм. У кастрычніку 2021 года пакінуў клуб.
У ліпені 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Вайводзінай».
Міжнародная кар’ера Выступаў за зборныя Сербіі да 19 і 23 гадоў.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Венгрыі (2): 2011/12, 2012/13 Уладальнік Кубка венгерскай лігі: 2012 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018 Чэмпіён Ізраіля: 2020
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Фехервар Катэгорыя:Ігракі ФК Акадэмія Пушкаша Катэгорыя:Ігракі ФК Ягодзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Тэль-Авіў Катэгорыя:Ігракі ФК Вайводзіна