Глі́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Глінка.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласціЭнцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 425. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8., з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 11 жніўня 1959 года ў склад сельсавета з Гарадноўскага сельсавета перададзена вёска ЛукаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глінкаўскага сельсавета 4 населеныя пункты.

Склад Аграгарадок Глінка Вёска Зубкова Вёска Лука Вёска Першамайск Хутар Столінскі

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1578 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,8 % — беларусы, 0,8 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года ; паводле перапісу 2019 года — 1147 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе