Калеснікава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 0,5 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ветрына, у басейне ракі Ушача.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,28 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
Размешчана сярод хмызняку. Вакол возера пойма шырынёй 40—70 м, пад лугам. Выцякае ручай у раку Нежлеўка.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна