Стру́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Струга.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў.
Склад Вёска Альманы Вёска Востраў Вёска Вялікія Вікаравічы Вёска Кашара Хутар Лукае Вёска Малыя Вікаравічы Хутар Новы Бор Аграгарадок Струга Вёска Узляжжа Вёска Усцімле Вёска Ямнае
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3457 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,5 % — беларусы, 1,4 % — украінцы, 1,0 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2995 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе