Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7а — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. У будынку размешчаны Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
Архітэктура Дом № 7а размешчаны ў глыбіні квартала і уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з неглыбокімі рызалітамі на бакавых фасадах, накрыты двухсхільным дахам. Плоскія наверхні сцен фасадаў члянёны прамавугольнымі вокнамі. На трэцім паверсе, які аддзелены ад першых двух карнізным поясам, 2 невялікія балконы з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Будынкі музеяў