Веліжжэ́, Веліж’я — возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у пойме ракі Прыпяць, за 11 км на ўсход ад горада Петрыкаў, на паўночны ўсход ад вёскі Вялаўск.

Плошча паверхні 0,23 км², даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 150 м. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, пясчаныя, пад хмызняком. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі пераважна нізкія. Усходні бераг забалочаны. Злучана ручаём з ракой Скалодзіна, пратокай — з возерам Клетка.

Літаратура

Ліст карты N-35-142. Выданне 1975 года.

Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці