__NOTOC__

15 снежня — трыста сорак дзевяты (трыста пяцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1467: Стэфан III Вялікі разбіў венгерскае войска Мацьяша Корвіна, якое ўварвалася ў Малдавію 1791: Кангрэсам Злучаных Штатаў ратыфікаваны першыя 10 паправак да Канстытуцыі. 1862: Пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі 1868: Абраны прэзідэнт новай рэспублікі Эдзо, створанай на тэрыторыі Японіі 1918: Распачаў працу Гродзенскі беларускі сялянскі з'езд (сконч. 16.12) 1939: Прэм’ера мастацкага фільма «Знесеныя ветрам» адбылася ў Атланце. 1955: Аўстрыя прынята ў ААН 1976: Самоа стала членам ААН 1985: У Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар 1991: Пачалося вяшчанне Польскага Радыё на беларускай мове 1994: Палау стала членам ААН 2005: Адбыліся парламенцкія выбары ў Іраку 2018: На Аб’яднаўчым саборы ўтворана Праваслаўная царква Украіны

Нарадзіліся 130: Луцый Вер, рымскі імператар 1447: Альбрэхт IV Мудры, герцаг Баварска-Мюнхенскі, герцаг Баварыі (пам. 18.3.1508) 1793: Генры Чарлз Кэры, амерыканскі эканаміст 1832: Аляксандр Густаў Эйфель, французскі інжынер (пам. 28.12.1923) 1836: Валерый Урублеўскі, беларускі і польскі рэвалюцыянер (пам. 1908) 1852: Антуан Анры Бекерэль, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (пам. 25.8.1908) 1859:Людвіг Лазар Заменгоф, стваральнік штучнай мовы эсперанта (пам. 1917) 1860: Элізабэт Аспэ, эстонская пісьменніца 1861: Пер Эвінд Свінхувуд, фінскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Фінляндыі (пам. 29.2.1944) 1896: Канстанцін Юхневіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст (пам. 14.8.1971) 1897: Зента Маўрыня, латышская пісьменніца 1921: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец 1934: Станіслаў Шушкевіч, беларускі навуковец і палітык 1937: Яўген Ждан, беларускі тэатральны мастак, жывапісец і графік 1937: Герман Кірылаў, беларускі пісьменнік 1949: Дон Джонсан, амерыканскі акцёр 1994: Джэйсан Браўн (фігурыст) 2001: Бен Пацісан, брытанскі лёгкаатлет

Памерлі 933: Лі Сыюань, 2-і імператар Позняй Тан 1913: Яўстафій Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, педагог (нар. 26.4.1863) 1950: Валабхаі Патэль, індыйскі дзяржаўны дзеяч 1951: Джэймс Эрык Драманд, брытанскі дыпламат, першы Генеральны сакратар Лігі Нацый (нар. 17.8.1876) 1966: Уолт Дысней, амерыканскі аніматар, прадзюсар, сцэнарыст і рэжысёр (нар. 5.12.1901) 1986: Серж Ліфар, французскі харэограф 1994: Уладзімір Калеснік, беларускі літаратуразнавец і крытык (нар. 17.9.1922) 2004: Фаіна Іпацьеўна Вахрава, першая лэдзі Тайваня (нар. 15.5.1916) 2010: Блейк Эдвардс, амерыканскі кінарэжысёр 2013: Джаан Фантэйн, англа-амерыканская актрыса 2023: Гі Маршан, французскі акцёр, спявак

Святкуюць Міжнародны дзень гарбаты Расія, Дзень утварэння радыётэхнічных войскаў ВПС РФ (1951). Украіна, Дзень працаўнікоў суда. 23px|Сцяг эсперанта Дзень Заменгофа (свята эсперантыстаў)

С15