Банда-Бесар, або Бесар () — самы вялікі па плошчы востраў архіпелага Банда ў моры Банда. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 26,5 км².
Мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — пік Банда (640 м). Берагі атачаюць каралавыя рыфы. Востраў вядомы насаджэннямі мушкатовага арэха і добра захаванай прыродай навакольных вод. Клімат трапічны вільготны. У снежні сярэдняя тэмпература трымаецца каля 28°C - 29°C, у жніўні — каля 25°C - 26°C.
У старажытнасці быў населены аўстранезійцамі. Да XVI ст. тут узнікла некалькі малых дзяржаўных утварэнняў, жыхары якіх займаліся вырошваннем і продажам мушкатовага арэха. У 1621 г. заваяваны галандцамі. У 1945 г. увайшоў у склад Інданезіі.
Асноўныя галіны эканомікі — рыбалоўства, сельская гаспадарка.
Спасылкі A Brief History of the Banda Islands Climate Banda Neira
Банда-Бесар Банда-Бесар