Павел Леанідавіч Ждановіч (нар. , г. Караганда, Казахская ССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, гісторык; аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».
Працаваў настаўнікам гісторыі СШ № 44 імя М.А.Лебедзева (г. Гомель); малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела ваеннай славы, загадчыкам аддзела ваеннай славы ўстановы «Гомельскі абласны краязнаўчы музей»; загадчыкам філіяла «Музей ваеннай славы» установы «Гомельскі абласны краязнаўчы музей»; дырэктарам установы «Гомельскі абласны музей ваеннай славы».
З'яўляўся дэпутатам дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, нагруднымі знакамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «За актыўны пошук» і «90 год ваенным камісарыятам».
Асабістае жыццё Жанаты.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання