Сяргей Рычардавіч Зямчонак (нар. , г.п. Варапаева, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, інжынер-тэхнолаг дрэваапрацоўкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працаваў інструктарам Пастаўскага райкама ЛКСМБ Віцебскай вобласці, сталяром, начальнікам вытворчасці, галоўным інжынерам, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Паставымэбля».

З’яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

Удастоены званняў «Чалавек года Віцебшчыны — 2008», «Чалавек года Пастаўшчыны — 2009», «Лепшы кіраўнік Віцебшчыны — 2015», граматы Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017). Дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу.

11 чэрвеня 2019 года прызначаны старшынёй Лёзненскага райвыканкама Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 11.06.2019. // БелТА.

Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Старшыні Лёзненскага райвыканкама Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»