Алена Пятроўна Каляснёва (нар. , г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Скончыла Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-эканаміст; аспірантуру па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай»; кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Працавала эканамістам Віцебскага вытворчага аб'яднання «Маналіт»; асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры маркетынгу і права, дэканам факультэта бізнесу і права, прарэктарам па вучэбнай рабоце (завочным навучанні) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія».

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

муж Віктар Іванавіч Каляснёў (1960—2014) — кандыдат эканамічных навук сястра Ірына Пятроўна Казлоўская (нар. 1959) — доктар сельскагаспадарчых навук

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэканы БДСГА