Дзмітрый Васільевіч Заблоцкі (нар. , г. Жодзіна, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Рухавікі ўнутранага згарання», інжынер-механік; праходзіць навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам».
Працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», дзе прайшоў шлях ад вучня слесара механазборачных работ (аператар станкоў з праграмным кіраваннем, наладчык станкоў з праграмным кіраваннем, інжынер-канструктар, намеснік начальніка цэха, начальнік цэха) да намесніка генеральнага дырэктара.
З'яўляўся дэпутатам Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. У 2012 годзе быў выбраны намеснікам старшыні Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта, фатаграфія размяшчалася на Алеі славы ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ».
Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку і сына.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў Беларусі