Полацкі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Полацк Віцебскай вобласці. Філіял Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Размешчаны па адрасе вул. Еўфрасінні Полацкай, 26.

Гісторыя У кастрычніку 1872 г. адкрылася Полацкая настаўніцкая семінарыя, першым дырэктарам стаў Юльян Фаміч Крачкоўскі. 22 ліпеня 1875 г. адбыўся першы выпуск настаўнікаў пачатковых класаў для сельскіх школ. У 1912 г. настаўніцкай семінарыі прысвоена імя расійскага палкаводца Якава Кульнева.

9 ліпеня 1919 г. Полацкая настаўніцкая семінарыя ператворана ў пастаянныя трохгадовыя педагагічныя курсы. У 1920 г. пры Полацкай настаўніцкай семінарыі адкрыты гадавыя курсы для падрыхтоўкі выхавальнікаў дзіцячых садоў. У 1921 г. трохгадовыя педагагічныя курсы рэарганізаваны ў педагагічны народны тэхнікум з чатырохгадовым тэрмінам навучання.

У 1930 г. адкрыта дашкольнае аддзяленне. У 1936 г. педагагічны тэхнікум ператвораны ў Полацкае педагагічнае вучылішча.

У 1964 г.  Полацкаму педагагічнаму вучылішчу прысвоена імя Францыска Скарыны. 13 ліпеня 1967 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР вучылішча ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1975 г. быў пабудаваны інтэрнат для навучэнцаў на 360 месцаў. У 1976 г. адкрыта музычнае аддзяленне.

12 ліпеня 1994 г. Полацкае педагагічнае вучылішча рэарганізавана ў каледж. Навучальная ўстанова атрымала назву Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны. У 1996 г. ўведзены 4 дадатковыя спецыялізацыі: «Выкладанне замежнай мовы ў базавай школе», «Арганізацыя выхаваўчай працы», «Выкладанне рускай мовы і літаратуры ў базавай школе», «Творчая дзейнасць». У 2000 г. адкрыта спецыяльнасць «Замежная мова».

З 2004 г. на правах структурнага падраздзялення ўстанова адукацыі «Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны» далучаны да УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт». У 2005 г. каледж стаў структурным падраздзяленнем УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», назва зменена на Полацкі каледж установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».

У 2005 г. ўведзены новыя спецыяльнасці: «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства», «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)», «Сацыяльная праца». У 2008 г. адкрыта спецыяльнасць «Турызм і гасціннасць».

Будынак

Будынак Полацкай настаўніцкай семінарыі быў перабудаваны з былой паўразбуранай манастырскай пабудовыБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 190 . Аўтарам праекта будынка і дамовай царквы быў Іван Іванавіч Лявіцкі.

Спецыяльнасці Музычная адукацыя Турызм і гасціннасць Дашкольная адукацыя Замежная мова Пачатковая адукацыя

Дырэктары з 1872 — Юльян Фаміч Крачкоўскі 1878—1885 гг. — Аляксей Віктаравіч Бялецкі 1885—1905 гг. — Яўграф Іванавіч Смірноў з 1905 гг. — Клаўдзій Іванавіч Ціхаміраў … 1946—1949 гг. — Лука Яфрэмавіч Сакалоўскі 1949—1960 гг. — Макар Фёдаравіч Макаранка 1960—1962 гг. — Зінаіда Васілеўна Арцёменка 1962—1978 гг. — Пётр Купрыянавіч Пацей 1978—1998 гг. — Генадзь Пятровіч Найдзёнак з 1998 г. — Таццяна Генадзеўна Палушкіна

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Вуліца Еўфрасінні Полацкай (Полацк) Катэгорыя:Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава

Катэгорыя:1879 год у Беларусі