До́машня — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сянна (прыток Сажа, басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 29 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 4 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі ГалоўчыцыОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» , на паўночны ўсход ад былой вёскі Міхайлаўка. Упадае ў Сянну прыкладна за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Драгунскія Хутары. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Каля ракі вёскі Галоўчыцы, Драгунскія Хутары. Каля вёскі Галоўчыцы на рацэ плаціна і сажалка.
Літаратура — С. 203.
Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа