Уладзіслаў Казлоўскі (, в. Залессе Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — , Мінск; Псеўданімы: Казлоўшчык) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст.

Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. У час вучобы (1916-19) далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919), пасля заканчэння курсаў спрабаваў арганізаваць беларускія школы на Сакольшчыне. Вярнуўшыся ў Вільню, уваходзіў у ЦК Беларускай сялянскай партыі, быў інструктарам мінскага Беларускага нацыянальнага камітэта па арганізацыі нацыянальнага і кааператыўнага жыцця ў Ігуменскім павеце. У маі 1920 Беларускай вайсковай камісіяй накіраваны ў школу падхарунжых у Варшаве, пасля заканчэння якой прызначаны інструктарам у 1-ы батальён беларускіх стральцоў, эвакуіраваны з Мінска ў Лодзь. 3 1921 служыў у польскім войску, адначасова браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Адзін з лідараў яго правага радыкальнага крыла.

У 1930 звольніўся ў запас у званні паручніка, пераехаў у Вільню і распачаў грамадска-палітычную і літаратурную дзейнасць. У 1930-х актыўна працаваў у Вільні ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Быў сакратаром Беларускага нацыянальнага камітэта, Цэнтральнага ўрада Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Адзін з арганізатараў і сакратар Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП), у 1933—1937 гадах рэдактар партыйнай газеты «Новы шлях». У 1939-40 сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры Літоўскім Чырвоным Крыжы, у ліпені 1941 скарбнік Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Летам 1941 спрабаваў аднавіць дзейнасць БНСП, але не атрымаў на гэта дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў.

У 1941—1943 у Мінску быў рэдактарам «Беларускай газэты». У сваіх публіцыстычных артыкулах распрацоўваў ідэалогію беларускага нацыянал-сацыялізму, выступаў з антысеміцкімі матэрыяламі. На кватэры У. Казлоўскага 5 сакавіка 1943 года быў забіты Фабіян Акінчыц, праз некалькі месяцаў (13 лістапада 1943) савецкія партызаны Іван Шнігір і Канстанцін Немчык у рэдакцыі «Беларускай газэты» забілі і У. КазлоўскагаНемчык быў арыштаваны і загінуў, Шнігіру ўдалося ўцячы.. У. Казлоўскі пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

Аўтар шэрагу кніг па фізічным выхаванні, паэтычных зборнікаў.

Бібліяграфія Фізічнае выхаванне грамадзянства. Вільня, 1927; Аб фізічным выхаванні ў беларусаў. Вільня, 1928; Беларускія народныя песні з Сакольскага павету. Вільня, 1930; Плач Беларускай Старонкі Маткі па дзетках сваіх рэнегатах. Вільня, 1930; Путы кахання. Вільня, 1932; Шляхам змагання. Вільня, 1935; Казюк на кірмашы: Вершаванае апавяданне з Казюковага кірмашу ў Вільні. Вільня, 1940.

Літаратура Аўтабіяграфія // Новы шлях. 1937. 15 чэрв. № 2 (23). Малецкі Я. Пад знакам Пагоні: Успаміны. Таронта, 1976. С. 31-92. Чыгрын С. «Прыйдзе той час — да сваіх я вярнуся…» // Ніва. 1995. 22 студз.

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках Катэгорыя:Памерлі ў Мінску Катэгорыя:Члены Беларускай народнай самапомачы Катэгорыя:Члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі Катэгорыя:Ваенныя Беларускай Народнай Рэспублікі