Ізмаіл Львовіч Капланаў (, , Беларуская ССР — , , Беларусь) — беларускі кампазітар, выканаўца, аўтар папулярных песень і інструментальнай эстраднай музыкі.

Біяграфія Музычную кар’еру пачынаў як акардэаніст і піяніст У 1960-я гады стварыў вакальна-інструментальны ансамбль «Арбіта-67», які акампаніраваў спявачцы Нэлі Багуслаўскай. Ансамбль гастраляваў у СССР і за мяжой, стаў пераможцам Усесаюзнага конкурсу эстраднай песні. З групы выйшлі будучыя «Песняры» Уладзімір Мулявін і Уладзіслаў Місевіч, калектыў даў станаўленне Віктара Вуячыча.

У 1990-я гады — дырэктар тэатра песні Я. Паплаўскай і А. Ціхановіча

27 сакавіка 2011 года на канцэрце ў Дзяржынску ў Ізмаіла Капланава здарыўся другі інфаркт (першы перанёс у 1995 годзе), памёр у стацыянары ў той жа дзень. Пахаваны 30 сакавіка 2011 года на Усходніх могілках Мінска.

Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Піяністы СССР Катэгорыя:Піяністы Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда