Уладзімір Уладзіміравіч По́знер () — савецкі, расійскі і амерыканскі журналіст і тэлевядучы, першы прэзідэнт Акадэміі расійскага тэлебачання (1994—2008), пісьменнік. Вёў аўтарскую праграму «Познер» (2008—2022) на «Першым расійскім канале».
Біяграфія
Бацькі, пачатак жыцця Нарадзіўся ў сям’і яўрэя (1908—1975), які эміграваў з Расіі ў 1922 годзе, і францужанкі Жэральдын Лютэн (1910—1985). Быў названы Уладзімірам у гонар бацькі і хрышчаны ў саборы Парыжскай Божай Маці па каталіцкаму абраду.
Бацькі афіцыйна не былі ў шлюбе да пяцігадовага ўзросту Уладзіміра Познера. Маці павезла трохмесячнага Уладзіміра ў ЗША. Да таго часу ў Амерыцы жылі яе маці і сястра, а таксама блізкія сябры. Неўзабаве Жэральдын уладкавалася працаваць мантажорам у французскім аддзяленні кінакампаніі Paramount Pictures. Праз 5 гадоў, у 1939 годзе, Уладзімір Аляксандравіч Познер, які тым часам працаваў у еўрапейскім філіяле кінакампаніі «Metro-Goldwyn-Mayer», забраў Жэральдын з сынам з ЗША, і сям’я вярнулася ў Францыю.
Пасля акупацыі Францыі нямецкімі войскамі ў 1940 годзе яны зноў беглі ў ЗША. Ужо ў Амерыцы, у 1945 годзе, нарадзіўся брат Уладзіміра — Павел Познер. Бацька, Уладзімір Аляксандравіч Познер, быў гарачым патрыётам Савецкага Саюза. Пасля далучэння Літвы да Савецкага Саюза ў 1940 годзе дзед У. У. Познера па бацьку, Аляксандр Уладзіміравіч Познер (1875—?), стаў грамадзянінам СССР. У сувязі з гэтым і бацька У. У. Познера, Уладзімір Александровіч Познер, набыў права на савецкае грамадзянства. З 1943 года, працуючы начальнікам рускай секцыі аддзела кінематаграфіі Вайсковага дэпартамента ЗША, ён пачаў супрацоўнічаць з савецкай разведкай, спачатку ў якасці «стажора» і «наводчыка».
У сувязі з пагаршэннем адносін паміж СССР і ЗША пасля вайны, наступам эпохі макартызму і ўсё больш пільнай увагай з боку ФБР у 1948 годзе сям’я Познераў была змушана з’ехаць з ЗША. Спачатку Познеры хацелі вярнуцца ў Францыю, але Познеру-старэйшаму адмовілі ў заездзе, лічачы яго на падставе даносу падрыўным элементам. Тады Познеры пераехалі ў Берлін (ГДР), дзе Уладзімір Аляксандравіч атрымаў пасаду ў кампаніі «Саўэкспартфільм». У 1950 годзе Уладзімір Познер атрымаў савецкі пашпарт.
У 1952 годзе сям’я пераехала ў Савецкі Саюз, у Маскву.
Навучанне У Нью-Ёрку Уладзімір Познер скончыў пачатковую школу пад кіраўніцтвам ; пазней навучаўся ў сярэдняй школе .
Першыя часы ў Берліне, са снежня 1948 года, Уладзімір наведваў школу для савецкіх дзяцей.
Санкцыі З 24 лютага 2025 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе КанадыRegulations Amending the Special Economic Measures (Russia) Regulations.
Бібліяграфія
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты ЗША Катэгорыя:Тэлевядучыя Расіі Катэгорыя:Тэлевядучыя СССР Катэгорыя:Тэлевядучыя ЗША Катэгорыя:Прадпрымальнікі Расіі Катэгорыя:Члены КПСС