Англезі́т — мінерал класа сульфатаў, сульфат свінцу PbSO. Назва паходзіць ад вострава Англсі ва Уэльсе, дзе мінерал знайшоў упершынюАнглезит // Каталог Минералов. RU ў 1832 годзе французскі мінералог і геолаг Франсуа Сюльпіс Бёдан ()Anglesite // Mindat.org.

У складзе англезіту: PbO — 73,6 % (свінцу 68,3 %) і SO — 26,4 %, прымесі барыю, медзі, серабра.

Уласцівасці Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае таблічастыя, прызматычныя крышталі, зярністыя і шчыльныя агрэгаты, жаўлакі, скарынкі. Бясколерны, белы і злёгку афарбаваны ў жоўты, шэры, буры, сіні колер. Бляск шкляны, смаляны, алмазны. Рыса бясколерная. Крохкі. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,37—6,39 г/см³. Цалкам раствараецца ў едкім калі, пры награванні раствараецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце.

Паходжанне і радовішчы Англезіт мае пераважна гіпергеннае паходжанне. Утвараецца ў выніку акіслення галеніту і іншых сярністых злучэнняў свінцу ў свінцовых і поліметалічных радовішчах руд. Сустракаецца разам з цэрусітам, галенітам, смітсанітам, сфалерытам, гётытам, ліманітам, пірамарфітам і малахітам і інш.

Радовішчы і праяўленні ў Англіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Германіі, Мексіцы, Намібіі, Расіі, Славеніі, ЗША, Уэльсе, ШатландыіАнглезит // Кристаллов.net.

Выкарыстоўваецца ў якасці руды на свінец.

Літаратура

Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 385.

Спасылкі Anglesite // Mindat.org Англезит // Кристаллов.net Англезит // Каталог Минералов. RU

Катэгорыя:Сульфаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы свінцу