Малое Магеланава Воблака (ММВ, SMC, NGC 292) — карлікавая галактыка спадарожнік Млечнага Шляху. Знаходзіцца на адлегласці каля 60 кілапарсек у сузор’і Тукана і выглядае як воблака, якое цьмяна свеціцца, памерам каля 3°. Змяшчае 1,5 мільярда зорак. Малое Магеланава Воблака і Вялікае Магеланава Воблака акружаны агульнай абалонкай з нейтральнага вадароду, якую называюць Магеланава Сістэма.

Малое Магеланава Воблака названа ў гонар партугальскага мараплаўца Фернана Магеллана, які назіраў гэтую галактыку ў 1519 годзе ў час кругасветнага падарожжа.

На тэрыторыі Расіі, гэтак жа як і амаль ва ўсім Паўночным паўшар'і, Малое Магеланава Воблака не назіраецца.

Згодна з апублікаванымі у верасні 2014 года дадзенымі, па адной з мадэлей, праз 4 млрд. гадоў Млечны Шлях «паглыне» Вялікае і Малое Магеланава Аблокі, а праз 5 млрд. гадоў сам будзе паглынуты Туманнасцю АндрамедыLenta.ru: Наука и техника: Космос: Астрофизики вновь предрекли смерть Млечному Пути.

У Малым Магеланавым Воблаку знаходзіцца звышхуткая , якая адносіцца да тыпу J01020100-7122208Астрономы заметили в другой галактике редчайшую сверхбыструю звездуОбнаружен уникальный жёлтый сверхгигант, убегающий из Малого Магелланова облака.

Гл. таксама Магеланавы Воблакі Вялікае Магеланава Воблака Спіс аб’ектаў Месье Новы агульны каталог

Зноскі

Катэгорыя:Няправільныя галактыкі Катэгорыя:Мясцовая група Катэгорыя:Тукан (сузор’е)