Базіле́ўскія () — украінскі дваранскі род на Палтаўшчыне, выхадцы з казацкай старшыны.
З другой паловы XVII ст. да XVIII ст. былі сотнікамі Белацаркоўскай сотні Міргарадскага палка. У 1780-х ім належала 12 сёл з 10 634 прыгоннымі ў Кіеўскім, Харкаўскім і Екацярынаслаўскім намесніцтвах. У іх маёнтку ў в. Турбаі ў 1789—1793 выбухнула паўстанне, у выніку якога тры Базілеўскія былі забітыя. Літаратура
Часть 9 Общего гербовника дворянских родов Всероссийской империи, стр. 102 Руммель В. В., Голубцов В. В. Родословный сборник русских дворянских фамилий: В 2 томах. — СПб.: Издание А. С. Суворина, 1886—1887.
Базілеўскія