До́ўгае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 1,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Ключ, у басейне ракі Чарнуйка.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,27 км, найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 0,55 км.
Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны на поўдні і ўсходзе вышынёй да 7 м. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера Астравіта, на поўдні выцякае ручай у раку Чарнуйка.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна