«Хало́дная вайна́» () — польскі драматычны фільм 2018 года, пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім. Падзеі фільма разварочваюцца ў Польшчы, Югаславіі, Берліне і Парыжы ў перыяд халоднай вайны ў 1950-ых і 1960-ых гадах.

Здымкі фільма былі распачаты ў лістападзе 2016 года і адбываліся на натуры ў Лодзі, Уроцлаве, Бялачаве і Князях. Прэм’ера фільма адбылася ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую рэжысуру .

Паводле дадзеных агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» фільм атрымаў 93 % станоўчых рэцэнзій, па версіі польскага сэрвіса «Mediakrytyk» — 97 % станоўчых водгукаў.

Сюжэт У аснове сюжэту фільма, падзеі якога адбываюцца на фоне халоднай вайны 1950-ых гадоў у Польшчы, Берліне, Югаславіі і Парыжы, гісторыя вялікага і цяжкага кахання паміж маладой танцоўшчыцай Зулай і піяністам Віктарам. Зула і Віктар — людзі рознага паходжання і надзвычай несумяшчальных характараў. З аднаго боку, яны часта не могуць знайсці агульнай мовы, з іншага — яны не могуць жыць адзін без аднаго.

Акцёрскі склад

Пракат Прэм’ера фільма адбылася 10 мая 2018 года ў межах асноўнага конкурсу 71-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў узнагароджаны прэміяй за найлепшую рэжысуру. У шырокім пракаце фільм упершыню з’явіўся ў Польшчы 8 чэрвеня таго ж года. Прэм’ера «Халоднай вайны» ў Беларусі адбылася 2 лістапада, дзе фільм стаў фільмам адкрыцця 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Узнагароды і намінацыі Кінапрэмія / КінафестывальДата і месцаКатэгорыя / УзнагародаНамінантВынік71-ы Канскі кінафестываль8-19.05.2018Каны«Халодная вайна», Павел ПаўлікоўскіНайлепшы рэжысёрПавел Паўлікоўскі43-і Польскі кінафестываль17-22.09.2018ГдыняЗалаты леў за найлепшы фільм«Халодная вайна», Павел Паўлікоўскі31-я Еўрапейская кінапрэмія15.12.2018СевільяНайлепшы еўрапейскі фільм«Халодная вайна», Павел ПаўлікоўскіНайлепшы еўрапейскі рэжысёрПавел ПаўлікоўскіНайлепшая еўрапейская актрысаІаанна КулігНайлепшы еўрапейскі акцёрТомаш КотНайлепшы еўрапейскі сцэнарыстПавел ПаўлікоўскіНайлепшы еўрапейскі мантажорЯраслаў Каміньскі

Крыніцы

Спасылкі

(на 18.08.2018) (на 18.08.2018) Халодная вайна на сайце «AllMovie.com» Халодная вайна на сайце «Cineuropa.org» Халодная вайна на сайце «FilmWeb.pl» (на 18.08.2018) Халодная вайна ў інтэрнэт-базе польскага кіно «FilmPolski.pl»

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы Польшчы 2018 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2018 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2018 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Польшчы Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Францыі Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Харватыі Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Польшчы Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Лодзі Катэгорыя:Фільмы, знятыя ва Уроцлаве Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Парыжы Катэгорыя:Фільмы пра Польшчу Катэгорыя:Фільмы пра Югаславію Катэгорыя:Фільмы пра Берлін Катэгорыя:Фільмы пра Парыж Катэгорыя:Фільмы пра музыку і музыкантаў Катэгорыя:Фільмы Паўла Паўлікоўскага Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі