Дзмітрый Мікалаевіч Крутой (, Бялынічы, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 10 студзеня 1981 года ў гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці. Бацька — Мікалай Іванавіч Крутой, старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» (1999—2003).

У 1998—2003 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Са жніўня па кастрычнік 2003 года — інжынер кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2004 годзе скончыў аспірантуру БДТУ.

У 2004—2006 гадах — вядучы, галоўны эканаміст сектара арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэння ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах намеснік начальніка ўпраўлення ляснога комплексу галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і лясной комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2014 гадах намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў — начальнік упраўлення ляснога комплексу Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2014—2017 гадах — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 года прызначаны Міністрам эканомікі Беларусі. 29 лістапада 2019 года стаў першым намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі, працаваў на пасадзе да 3 чэрвеня 2020 года, пасля чаго быў прызначаны намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

31 жніўня 2020 года Крутой быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў».

1 жніўня 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай ФедэрацыіМаксім Ермаловіч зменіць Дзмітрыя Крутога на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. На гэтай пасадзе шматразова накіроўваў у розныя расійскія інстанцыі лісты супраць Анжалікі Агурбаш ды іншых праціўнікаў Лукашэнкі, якія жывуць у Расіі.

27 чэрвеня 2024 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьЛукашэнка назначыў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Крутога, першым намеснікам кіраўніка — Пяткевіч.

Сям’я Жанаты. Мае дваіх дзяцей.

Спасылкі

Крутой Дзмітрый Мікалаевіч

Катэгорыя:Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Расіі Катэгорыя:Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі