Міхаіл Васільевіч Айвазаў ( ці 1842 — 1895) — расійскі архітэктарАйвазов Михаил Васильевич.
Біяграфія
Адукацыя
Нарадзіўся ў 1841 ці 1842 годзе. Па сканчэнні курса ў Новачаркаскай гімназіі, быў накіраваны з 4 студзеня 1855 па 15 чэрвеня 1861 пенсіянерам Зямлі Войска Данскога ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, якое скончыў з атрыманнем звання архітэктурнага памочніка, пасля чаго паступіў на службу ва Упраўленне , а праз 5 гадоў атрымаў званне архітэктара.
З 1861 года і на працягу 20 наступных гадоў працаваў старшым інжынерам у Новачаркаску (1861-81).
Пасля 1881 года перайшоў з ваеннага ведамства на службу ў Міністэрства ўнутраных спраў, Айвазаў займаў пасады губернскага архітэктара ў Палтаўскай, Ніжагародскай і Мінскай губернях (1886), пакуль не зрабіўся губернскім інжынерам ў Віленскім будаўнічым аддзяленні (1886).
У выданні «Известия общества гражданских инженеров»Известия общества гражданских инженеров. СПб., 1895—1909. Под ред. П. М. Макарова. Вып. 2. 1895 ў 1895 годзе быў надрукаваны некралог М. В. АйвазаваОбщество гражданских инженеров .
Творчасць
У Новачаркаску і ваколіцах
рэканструкцыя будынка на Саборнай плошчы дом догляду псіхічнахворых дэкаратыўныя часовыя пабудовы для прыёма Наследніка Цэсарэвіча ў 1869 і Імператара ў 1872 некалькі прыватных дамоў збудаванне некалькіх мастоў на дамбе склады зброі ў вобласці Войска Данскога запасныя хлебныя крамы для мясцовага земства сабор ва Урупінскай станіцыЦеркви и Храмы бальніца Таварыства «Чырвонага крыжа»
Узнагароды
кавалер ордэна Святога Станіслава 3 ступені знак Чырвонага Крыжа брыльянтавы пярсцёнак, дараваны Гасударам Імператарам
Літаратура
Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892
Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Новачаркаска Катэгорыя:Палтаўскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Ніжагародскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Мінскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Віленскія губернскія інжынеры Катэгорыя:Архітэктары Украіны