Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бор-Слабадскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа» — установа сярэдняй адукацыі ў а.г. Бор Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Бор-Слабадскую школу наведваюць вучні з вёсак Скрыль, Скрыльская Слабада, Падвілле, Антанова, Хацешава, Гарэлец, Ржышча, Пцічанскае.
Гісторыя Школа была заснавана ў 1879 годзе як школа граматы, яе наведвалі 28 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. Першымі настаўнікамі былі Лявон Буцкевіч і Адам Кунец.
У 1910 годзе перайменавана ў царкоўна-прыходскую. Будынак школы быў драўляны. Асноўнымі прадметамі былі закон Божы, арыфметыка, руская мова. Першыя настаўнікі: Леанід Буцкевіч, Адам Кунец — яфрэйтар царскай арміі.
У 1921 годзе пачала работу як адзіная працоўная школа 1 ступені (чатырохгодка), займалася ад 80 да 140 вучняў.
У 1938—1939 гадах перайменавана ў сямігодку. Першы выпуск адбыўся ў 1941 годзе.
У час Другой сусветнай вайны ўсе тры будынкі школы былі разбураны. У 1945 годзе заняткі аднавіліся ў наёмным памяшканні. Загадчыкам школы пасля вайны быў Емяльян Маркавіч Ляпіч.
У 1949 годзе было куплена два пакоі ў вёсцы Бор. Школа зноў была рэарганізавана ў сямігадовую.
Новы будынак школы быў пабудаваны ў 1962 годзе.
У 2003 годзе ў школе вучылася 109 вучняў, працавала 18 настаўнікаў.
Вядомыя выпускнікі Валерый Уладзіміравіч Бабук — беларускі спартсмен, трэнер. Сяргей Пятровіч Семяняка — беларускі спартсмен.
Дырэктары школы Талкачоў (1950—1952). Канстанцін Нікіціч Шынкарык (1952—1965). Артур Сяргеевіч Салодкі (1965—1968). Міхаіл Фёдаравіч Кавалёў (1969—1975). Анатоль Яўгенавіч Аляшкевіч (1975—2010). Валянціна Фёдараўна Андрэева (2010—2014). Наталля Уладзіміраўна Валенкова (з 2014).
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Катэгорыя:Бор-Слабадская школа Катэгорыя:1879 год у Беларусі