Расійскі эканамічны ўніверсітэт імя Г. В. Пляханава — буйная расійская вышэйшая навучальная ўстанова для падрыхтоўкі эканамістаў. Заснавана ў пачатку ХХ ст. як Камерцыйныя курсы, а з 1907 г. Маскоўскі камерцыйны інстытут. У 1919 г. нацыяналізаваны і пераназваны ў Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі (МІНГ) імя Карла Маркса. З 1924 г. носіць імя Г. Пляханава. Акрамя асноўных карпусоў у г. Масква мае сетку філіялаў у Расіі і некаторых краінах СНД, у тым ліку ў Мінску.

Мінскі філіял Заснаваны ў 2003 годзе як філіял МЭСІ, дзейнічае на вул. Маякоўскага, 127/2Поступаем в Минский филиал МЭСИ без ЦТ! // Комсомольская правда в Беларуси, 21.04.14МЭСИ (Московский государственный университет экономики, статистики и информатики) // Deal.by. У філіяле вядзецца падрыхтоўка менеджераў, эканамістаў, бухгалтараў, і праграмістаўМЭСИ (Московский государственный университет экономики, статистики и информатики) // Deal.by. З 2015 г. з’яўляецца філіялам Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава.

Спасылкі Сайт РЭУ Сайт Мінскага філіяла РЭУ

Катэгорыя:Універсітэты Беларусі Катэгорыя:Універсітэты Расіі