Народны дом — помнік архітэктуры эклектыкі пачатку XX стагоддзя ў г. Гродне, пабудаваны па праекце архітэктараў М. Раманава і Л. Лангада. Помнік грамадзянскай архітэктуры эклектычнага кірунку.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1904 г. з цэглы па праекце архітэктараў Л. Лангада і М. Раманава.
У пачатку ХХ стагоддзя тут працавала бібліятэка-чытальня папячыцельства аб народнай цвярозасціБывший народный дом . У 20-30-я гады ў будынку ставіў спектаклі «Салдацкі тэатр». У жніўні 1944 года дом перададзены ў якасці рэпетыцыйнай і канцэртнай базы Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Р. Шырмы. З 1949 г. на працягу 40 гадоў тут працаваў Дом палітычнай асветы Гродзенскага абкама КПБ. У будынку таксама базаваўся народны ансамбль песні і танца «Нёман», заснавальнікі якога — А. Чопчыцу і Л. Ляшэнка ў 2009 годзе была адкрыта памятная дошка.
Цяпер у будынку знаходзіцца Гродзенскі гарадскі дом культуры.
Архітэктура
Будынак адпапавярховы, з цокалем, у плане складанай формы. Цэнтральная, больш высокая частка галоўнага фасада з глядзельнай залай на 350 месцаў крыху заглыблена і завершана трохвугольным франтонам. У дэкоры выкарыстаны фігурныя атыкі і прафіляваныя карнізы, пілястры, гарызантальны руст, абрамленні аконных і дзвярных праёмаў разнастайных форм. Унутраная планіроўка адпавядала прызначэнню будынка: тут былі пакоі для заняткаў, гурткоў, бібліятэка з чытальнай залай.
Літаратура
Катэгорыя:Славутасці Гродна Катэгорыя:Вуліца Дзяржынскага (Гродна) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гродна Катэгорыя:1904 год у Гродне Катэгорыя:Дамы культуры Беларусі