Алаіз Лянкевіч (, ; 18 верасня 1771, Беларусь — 20 красавіка 1806, Полацк) — святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1786 г. у Полацку. Пасля выпрабаванняў у полацкім навіцыяце (1786–1788) вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1789–1791). Выкладаў у Мсціслаўскім (ад інфімы да рыторыкі; 1791–1795) і Магілёўскім (рыторыка і паэтыка; 1795–1796) езуіцкіх калегіумах. Вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1796–1800) і ў Полацку быў высвечаны на ксяндза (1800). Аперарыюш у езуіцкай рэзідэнцыі ў Пушы (1800–1802)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Апошнія гады жыцця працаваў у Полацкай друкарні: спачатку як друкар (1802–1805), а потым і як яе прэфект (1805-1806)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад . да . / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – С. 13..
Літаратура Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — с. 204. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Kadulska, I. Pracownicy książki w Akademii Połockiej (1812—1820) / I. Kadulska // Acta Universitatis Lodziensis. Folia litteraria Polonica. 4(34), 2016. — s. 257—265.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі