Макра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Макраны.
Сельсавет знаходзіцца на ўсходзе раёна. Мяжуе з Хаціслаўскім сельсаветам на поўдні і захадзе, Лукаўскім сельсаветам на поўначы, Дзівінскім сельсаветам Кобрынскага раёна на паўночным усходзе, Ратнаўскім раёнам Украіны на ўсходзе.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавецкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў.
23 снежня 2016 года скасавана вёска КожухРешение Малоритского районного Совета депутатов от 23 декабря 2016 г. № 142 Об упразднении деревни Кожух Мокранского сельсовета Малоритского района .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1880 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 90,2 % — беларусы, 7,2 % — украінцы, 1,7 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 1492 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе