Шаміль Саідавіч Рахматулін (1920—1943) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Шаміль Рахматулін нарадзіўся 7 верасня 1920 года ў Томску. Скончыў сярэднюю школу. У 1939 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
З верасня 1943 года гвардыі капітан Шаміль Рахматулін камандаваў 146-м гвардзейскім артылерыйска-мінамётным палком 14-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 30 верасня 1943 года полк Рахматуліна пераправіўся праз Дняпро у раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе, пасля чаго адбіў вялікую колькасць нямецкіх контратак. 1 кастрычніка 1943 года Рахматулин загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў чарнігаўскім парку на Вале.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Шаміль Рахматулін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай ЗоркіУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому и сержантскому составу артиллерии Красной Армии» от 9 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 24 февраля (№ 11 (271)). — С. 1.
У гонар Рахматуліна названы вуліца ў Казані, вуліца і завулак у Чарнігаве.
Літаратура
Ахмадиев Т. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. — Уфа, 1999. Герои Советского Союза — наши земляки. Книга 2. — Казань, 1984. Слава башкирских конников. — Уфа: Китап, 2005. Ханин Л. Герои Советского Союза — сыны Татарии. — Казань, 1969.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро