Народны фронт вызвалення Лівіі (НФВЛ; الجبهة الشعبية لتحرير ليبيا) — палітычная і ўзброеная групоўка лівійскіх кадафістаў. Сфармавалася 26 снежня 2016 года.

У кастрычніку 2017 года НФВЛ пацярпеў паразу ў сутыкненнях з брыгадай рэвалюцыянераў у Трыпалі. 16 кастрычніка трапіў у палон адзін з яе палявых камандзіраў Аль-Мабрука Эніша.

У сакавіку 2018 года Саіф аль-Іслам Кадафі, сын загінулага ў 2011 годзе лівійскага лідара Муамара Кадафі і лідар НФВЛ, заявіў пра свой намер балатавацца на ўсеагульных выбарах 2018 года ў Лівіі ад Народнага фронту вызвалення, але выбары былі перанесены на 2019 год.

28 мая 2019 года брыгада Місураты распачала спробу захапіць раён Азізія, кантраляваны прыхільнікамі Джамахірыі. У выніку шматгадзіннага бою, брыгада страціла 19 чалавек забітымі, больш за 30 параненымі, 1 танк Т-55 і 1 бронемашына турэцкай вытворчасці BMC Kirpi II (MRAP) цалкам знішчаныБой за Триполи..

6 ліпеня 2019 года Народны фронт вызвалення Лівіі далучыўся да ЛНА ў наступленні на Трыпалі.

30 верасня ахдабійскі філіял фронту выступіў з заявай, у якой адзначыў прагрэс Лівійскай нацыянальнай арміі супраць фракцый УНЗ, пацвердзіў падтрымку НВФЛ ЛНА і назваў паўстанне 2011 года «турэцка-катарскай змовай».

3 лістапада 2019 года ўдзельнікі НВФЛ правялі дэманстрацыю ў Бені-Валідзе.

7 лютага 2020 года НВФЛ правёў у Тунісе панэльную дыскусію пад назвай «Роля Туніса ў развязанні лівійскага крызісу паміж замежнымі інтэрвенцыямі і глыбінёй прыналежнасці», на якой члены партыі абмеркавалі сітуацыю з бяспекай у Лівіі ў святле грамадзянскай вайны, а таксама асцярогі замежнай ваеннай інтэрвенцыі ў Лівіі. У мерапрыемствы прынялі ўдзел шэраг туніскіх палітычных партый.

Заўвагі

Спасылкі Асноватворныя дэкларацыі Народнага фронту вызвалення Лівіі

Катэгорыя:Палітычныя партыі Лівіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Лівіі