Падо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Падольцы.

Гісторыя Утвораны 3 красавіка 1959 года як Некрашунскі сельсавет у складзе Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці шляхам аб’яднання скасаваных Караняцкага і Кемелішкаўскага сельсаветаў і часткі скасаванага Жукойненскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Баране, Барова, Белая Вада, Дубрава, Клеўе, Марціянава, Падольцы, Судзішкі, Якабішкі, Ясень)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. Цэнтр — вёска Некрашуны. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Астравецкага раёна. 2 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падольцы, сельсавет перайменаваны ў ПадольскіРашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ашмянскага раёна«Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР » / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962«Об образовании новых районов Белорусской ССР » / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965. 26 чэрвеня 1965 года ў склад новаўтворанага Кемелішкаўскага сельсавета перададзены 85 населеных пунктаў (Аелі, Алёкса, Апушыны, Бабінішкі, Балашынка, Балоша, Бамбярышкі, Баяры, Бразіня, Бурблішкі, Вердзялішкі, Відзінішкі, Вялікія Свіраны, Галаваткі, Гваздзікяны, Гольнішкі, Даўцюны, Дварчышча, Драўнэлі, Дубоўка, Жусіны, Загарышкі, Зарадзілле, Кемелішкі, Клевацішкі, Крыніца, Кукенішкі, Куцішкі, Курніцкі, Лапецішкі, Ліпнішкі, Літвяны, Малінаўка, Малінова, Маліняк, Малыя Свіраны, Малярка, Маргелі, Маргелькі, Маргі, Маргуцішкі, Масцішча, Мачулы, Міхалішкі, Мужылы, Некрашуны, Нотна, Паддуб’е, Падзюжа, Падліпяны, Панарцы, Парцэль-Паляны, Пасялішча, Патока, Паточка, Паядуня, Перавознікі, Пінанішкі, Плехаці, Поплацк, Прэны, Пяткунішкі, Раскоша, Рудзішкі I, Рудзішкі II, Рызгоры, Рысова, Рытань, Рытанька, Савішкі, Саснова, Скудзішкі, Стаскелы, Стрыпуны, Сціпіны, Талюшаны, Таркоўшчына, Тракішча, Траццякі, Усвяць, Хмяляны, Чэхі, Шадзюны, Юзафполле, Ярошышкі), а ў склад сельсавета з Міхалішкаўскага сельсавета перададзены 28 населеных пунктаў (Асінкішкі, Бабічы, Бажыно, Барынова, Вялікае Туроўе, Глінішча, Дваржышча, Дрывасекі, Жукойні, Кайміна Горная, Кайміна Дольная, Кляцішча, Ласі, Малое Туроўе, Мінары, Навасада, Падліп’е, Петрышкі, Пільвіны, Пінікла, Рудаўка, Сароча, Сідарышкі, Судзішкі, Тумкі, Чырвонка, Якавішкі і Ясень)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Грачанішкі і ПадмядзінаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).. 17 лістапада 1986 года ў склад Міхалішкаўскага сельсавета перададзены 23 населеныя пункты (вёскі Бабічы, Вялікае Туроўе, Жукойні, Кайміна Горная, Кайміна Дольная, Ласі, Малое Туроўе, Навасада, Пільвіны, Сароча, Тумкі, хутары Асінкішкі, Бажыно, Барынова, Глінішча, Дваржышча, Мельніца Сарочча, Мінары I, Мінары II, Мінары III, Падліп’е, Сідарышкі, Смалзавод Сарочча)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. У 2005 годзе скасаваны хутары Бруканішкі, Забелішкі, Ляшчынава і Навіна, 11 лістапада 2011 года — хутар Падбор’еРешение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района .

26 лютага 2013 года сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Свіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Свіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсцішкі, Таборы — перададзеныя ў склад Кемелішкаўскага сельсавета, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсаветРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области .

Насельніцтва Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Падольскага сельсавета складала 727 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 84,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 5,1 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Астравецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ашмянскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свірскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе