Тро́кеніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Трокенікі 1.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Быстрыцкі сельсавет у складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Быстрыца. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валейкішкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ашмянскага раёна. 17 студзеня 1969 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Трокенікі, сельсавет перайменаваны ў ТрокеніцкіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).. У 2005 годзе скасаваны хутары Алёкса, Крыжоўка, Медзялішкі.

26 лютага 2013 года сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Быстрыца, Вайдацішкі, Жарнэлі, Ігнацова, Катлоўка, Кланішкі, Крыжоўка, Ліпкі, Навасады, Падварышкі, Петраполь, Повакша, Раголішкі, Ракішкі, Рудзішкі, Санаклі, Санова, Слабодка, Трокенікі 1, Трокенікі 2, хутары Асіноўка, Валэйкішкі, Даўнарышкі, Жвірблі, Лінамаргі, Люццянова, Міхайлова, Півені, Сымонішкі — перададзеныя ў склад Варнянскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета праводле перапісу 2009 года складала 997 чалавек, з іх 87,7 % — беларусы, 10,8 % — палякі, 0,8 % — рускія, 0,5 % — літоўцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Астравецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ашмянскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе