Казлабаро́д (Tragopogon) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам і млечным сокам. Сцёблы простыя або разгалінаваныя, прамастойныя, вышынёй 25—80 см. Лісце чаргаванае, суцэльнае, лінейнае або ланцэтнае, сядзячае, з вострай верхавінкай. Кветкі пераважна жоўтага колеру, сабраныя ў кошыкі. Плод — сухая сямянка з чубком.
Распаўсюджанне Расліны роду распаўсюджаны ў Міжземнамор’і, Паўночнай Афрыцы, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, таксама на тэрыторыі Беларусі. Растуць на лугах, у хмызняках, каля дарог.
Гаспадарчае значэнне Лекавыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Ядомыя. У каранях маецца інулін.
Віды Род налічвае больш за 100 відаў (141 відTragopogon // The Plant List). Сярод іх:
Літаратура
Спасылкі
Tragopogon // The Plant List
Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі