«З пекла ў пекла» () — беларуска-нямецкі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Дзмітрыем Астраханам у 1996 на кінастудыі «Беларусьфільм» сумесна з «CCC Filmkunst». Вылучаўся ад Беларусі ў намінацыю «Лепшы фільм на замежнай мове» прэміі амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук, але ў выніку не патрапіў у «».
Сюжэт 1941 год. Польскае мястэчка Кельцы займаюць немцы… Галоўная гераіня перад адпраўкай у канцлагер аддае сваю дачку польскай сям’і, у якой нядаўна памёрла дзіця. Вайна прайшла, былая зняволеная вяртаецца ў родны горад і хоча вярнуць сваю дачку. Але дзяўчына вырасла, не ведаючы, хто яе сапраўдныя бацькі. Унутраныя супярэчнасці і глыбокія душэўныя перажыванні ставяць герояў у жорсткую сітуацыю выбару.
У галоўных ролях
У эпізодах
Здымачная група прадзюсар — Артур Браўнер аўтар сцэнарыя — Алег Данілаў рэжысёр-пастаноўшчык — Дзмітрый Астрахан аператар-пастаноўшчык — Юрый Варанцоў кампазітар — Аляксандр Пантыкін мастак-пастаноўшчык — Алім Матвейчук мастакі па касцюмах — Ала Грыбава, Людміла Торшына гукааператар — Сяргей Бубенка рэжысёр — Уладзімір Паначэўны мастак па грыму — Рыгор Храпуцкі мантажор — Вета Калядзенка аператар — Мікалай Зуеў рэжысёрская група — Ірына Левандоўская, Наталля Рыжаўская, Юрый Новікаў, Ірына Амельяновіч, Святлана Агафонава аператарская група — Яўген Дзелун, Віктар Сушчанка, Віктар Якушэў, Валер Драбілін мастакі-дэкаратары — Іван Раманоўскі, Іван Рагацень, Аляксей Бялятка адміністратыўная група — Алена Сізава, Ірына Лесюк, Ларыса Нікалаенак грымёры — Лідзія Дударэнка, Вольша Матвейчук касцюмеры — Ала Кучук, Наталля Ерамеевіч рэквізітары — Таццяна Кісэль, Уладзімір Захараў асістэнты па мантажу — Алена Голуб, Вольга Аскерка асістэнт гукааператара — Мікалай Нечаеў піратэхнік — Эдуард Чыжоў брыгадзір асвятляльнікаў — Аляксандр Ермалаеў тытры — Валентын Швецоў, Наталля Камышан колераўстаноўка — Зоя Ларчэнка пастаноўка трукаў — Іосіф Крынскі дырэктар фільма — Антаніна Марчанка
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»