Альгера (, ) — горад у Італіі на паўночным захадзе вострава Сардзінія. Насельніцтва (2018 г.) — 43 964 чалавек.

Гісторыя Паселішчы людзей на месцы Альгера з'явіліся ўжо ў перыяд неаліта. Каля горада захаваліся старажытны некропаль тыпу домус-дэ-янас і помнікі нурагічнай цывілізацыі.

Горад быў заснаваны ў 1102 г. выхадцамі з Генуі. У 1350 г. пасля эпідэміі чорнай смерці частка землеўладальнікаў саступілі свае правы Арагону. Паміж Арагонам і Генуяй разгарнулася барацьба, якая цягнулася да восені 1354 г. і скончылася перамогай арагонцаў. У Альгера прыбылі каланісты з Пірэнейскага паўвострава. У 1492 г. яму быў нададзены статус каралеўскага горада.

У 1708 г. Альгера перайшоў пад уладу Савойскай дынастыі. У 1861 г. стаў часткай Італіі.

Культура Асаблівасцю Альгера з’яўляецца выкарыстанне ў афіцыйным справаводстве адначасова італьянскай і каталонскай моў. Горад з’яўляецца важным універсітэцкім цэнтрам Сардзініі. Тут захаваліся некаторыя традыцыйныя рамёствы, у тым ліку апрацоўка чырвоных каралаў. Мясцовая кухня славіцца рыбнымі стравамі і віном.

Каталіцкі патрон Альгеры — Святы Міхаіл. Жыхары Альгера арганізуюць яркія святкаванні страснога тыдня, у першыя дні жніўня — масавыя рэлігійныя шэсці ў гонар Дзевы Марыі, падчас Новага года і дня ўнебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі — карнавал і феерверкі.

Славутыя мясціны Альгера — важны транспартны і турыстычны цэнтр Сардзініі. Турыстаў вабяць прыродныя і гістарычныя каштоўнасці:

Стары горад, у якім захаваліся помнікі грамадзянскай, царкоўнай і ваеннай архітэктуры XIV — XVIII стст., у тым ліку сабор Святой Марыі, касцёл Святога Мікалая з купалам з паліхромнай маёлікі, абарончыя вежы і бастыёны, палацы багатых гараджан.

Мыс Капа-Качыя знакаміты маляўнічай скалой і пячорай Нептуна.

У наваколлях горада знаходзіцца 34 пляжы.

Некропаль Ангелу-Рую — найбуйнейшы збор магільняў тыпу домус-дэ-янас.

Неалітычны некропаль на пагорку Святога Пятра з 10 магільняў.

Комплекс Пальмавера — помнік нурагічнай цывілізацыі.

Санта-Імбенія ў 15 км ад Альгера знакаміта рэшткамі нурагі і вілы рымскага перыяда

Культура У Альгера працуе музей археалогіі.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Славутыя мясціны Кухня

Катэгорыя:Гарады Сардзініі Катэгорыя:Камуны правінцыі Сасары