Віктар Гаўрылавіч Ліндэнберг ( — пасля 1916) — беларускі ўрач і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыныЛинденберг, Виктор Гаврилович (врач ; 1869— после 1916) .

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1869 годзе ў сям’і нашчадкавага ганаровага грамадзяніна ў Дэрпцкім павеце Ліфляндскай губерніМатериалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии . Сярэднюю адукацыю атрымаў у Дэрпцкай губернскай гімназіі.

Скончыў медыцынскі факультэт Імператарскага Юр’еўскага ўніверсітэта дактарантам у 1893 годзе.

Прафесійная дзейнасць

24 ліпеня 1893 года паступіў на дзяржаўную службу сельскім урачом у Людзінскі павет Віцебскай губерні. У жніўні 1898 года пераведзены на такую ж пасаду ў Рыжыцкі павет. У студзені 1903 года прызначаны віцебскім гарадавым урачом.

У час руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў быў прызваны з запасу чыноўнікаў ваенна-медыцынскага ведамства на сапраўдную ваенную службу і прабыў у Маньчжурыі каля года, спачатку малодшым, потым старшым ардынатарам палявога рухомага шпіталя пры .

У чэрвені 1908 года прызначаны выконваючым пасаду памочніка губернскага ўрачэбнага інспектара ўрачэбнага аддзялення Віцебскай губерніПамятная книжка Витебской губернии на 1909 год издание официальное. С. 7 .

У 1914-16 гадах займаў пасаду валагодскага губернскага ўрачэбнага інспектараЛинденберг Виктор Гаврилович .

Навуковая дзейнасць

Дысертацыя на ступень доктара медыцыны факусуецца на пытанні і плодавыгнання ў Віцебскай губерніМатериалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии: (по данным Витебского окружного суда за десять лет, 1897—1906) : диссертация на степень доктора медицины Виктора Линденберга, и. д. помощника Витебского губернского врачебного инспектора.

Асобныя творы

Материалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии: (по данным Витебского окружного суда за десять лет, 1897—1906) : диссертация на степень доктора медицины Виктора Линденберга, и. д. помощника Витебского губернского врачебного инспектора

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя