Гарадзея — футбольны стадыён з натуральным пакрыццём у гарадскім пасёлку Гарадзея, Беларусь. Максімальная ўмяшчальнасць — 1625 гледачоў. З’яўляўся хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Гарадзея».

Гісторыя Стадыён належыць спартыўна-аздараўленчаму комплексу ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» і першапачаткова называўся «Цукравік».

У 2011 годзе была праведзена рэканструкцыя адзінай трыбуны, якая змяшчала 1020 гледачоў.

Пасля выхаду «Гарадзеі» ў Вышэйшую лігу ў 2016 годзе кіраўніцтва камбіната прыняла рашэнне аб новай рэканструкцыі. Поле было пашырана, устаноўлены мачты асвятлення, пабудавана новая трыбуна. Умяшчальнасць стадыёна павялічылася да 1625 месцаў.

Цяпер стадыён мае дзве трыбуны, заходнюю і ўсходнюю, абсталяваны электронным табло, асвятленнем, прэс-ложай. Ёсць аўтамабільная паркоўка. Пакрыццё поля — натуральная трава.Інфармацыя аб стадыёне на сайце АБФФ

Спасылкі Стадыён «Гарадзея» на сайце футбольнага клуба «Гарадзея» Профіль стадыёна на pressball.by

Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі Катэгорыя:Спорт у Нясвіжскім раёне Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Гарадзея