Брыгада «Азоў» () — лінейнае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння ў складзе вайсковай часці № 3057 Усходняга аператыўна-тэрытарыяльнага аб’яднання Нацыянальнай гвардыі УкраіныРоз’яснення щодо статусу спецпідрозділу «Азов» // Сайт НГУ, 23 квітня 2015. Падраздзяленне было сфармавана з добраахвотнікаў у маі 2014 года ў Бярдзянску ў якасці батальёна патрульнай службы міліцыі асаблівага прызначэння Міністэрства ўнутраных спраў Украіны. У верасні 2014 года падраздзяленне было разгорнута ў полк, а ў лістападзе — пераведзена ў склад Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Нягледзячы на тое, што пра полк часта кажуць, што ён мае антысеміцкія тэндэнцыі, у ім таксама служаць яўныя прадстаўнікі яўрэйскай суполкі. Адным з самых яскравых прыкладаў з’яўляецца Натан Хасін, які ўзначальваў атрад «Габрэйская сотня» падчас Еўрамайдана і залічвае сябе да ліку сузаснавальнікаў палка «Азоў».Антисемитизм или манипуляция: усиливается ли притеснение евреев в Украине? Камандзір палка Андрэй Білецкі падкрэслівае, што сам ён не антысеміт і не расіст. У інтэрв’ю ён заявіў, што бачыць Ізраіль і Японію ў якасці ўзораў для будучага развіцця Украіны.

Спасылкі A far-right battalion has a key role in Ukraine’s resistance. Its neo-Nazi history has been exploited by Putin // CNN. March 30, 2022

Катэгорыя:Контртэрарыстычныя аперацыі Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Узброеныя сілы Украіны