Усевалад Садоўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», пазней гуляў у юнацкіх камандах сталічнага МТЗ-РІПА і барысаўскага БАТЭ. Ва ўзросце 15 гадоў пакінуў футбол, аднак праз два гады вярнуўся, далучыўшыся да «Мінска», дзе неўзабаве стаў гуляць за дубль. Па заканчэнні сезона 2015 сталічным клуб не стаў падаўжаць кантракт з нападнікам.
У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у екацярынбургскім «Урала», які ўзначальваў былы трэнер «Мінска» Вадзім Скрыпчанка, аднак у выніку падпісаў кантракт з мінскай «Зоркай-БДУ»Садовский перешел в «Звезду-БГУ», «Урал» проведет переговоры по поводу трансфера игрока. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня замацаваўся ў асноўным складзе каманды. У сезоне 2017 заставаўся трывалым іграком стартовага складу каманды, якая змяніла назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі (хоць у ліпені не гуляў з-за траўмы) і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У сезоне 2019 заставаўся асноўным нападнікам сталічнай каманды. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», аднак застаўся ў «Энергетыку-БДУ» на правах арэнды да канца сезонаБрестское "Динамо" объявило о подписании контрактов с Носко и Садовским. З кастрычніка 2019 года не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо». Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з брэсцкай камандай і пачаў у яе складзе чэмпіянат, але замацавацца не здолеў, звычайна выхадзіў на замену.
У ліпені 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»Садовский перешел из брестского "Динамо" в "Рух". У сезоне 2020 гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, за 9 матчаў у Вышэйшай лізе забіў 9 галоў. У 2021 годзе часцей выхадзіў на замену.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, далучыўся да казахстанскага «Ардабасы», які ўзначальваў былы трэнер «Руха» Аляксандр Сяднёў, і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам.
Міжнародная кар’ера 11 лістапада 2016 года згуляў свой адзіну матч у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі першы тайм у таварыскай сустрэчы з Украінай (0:1).
Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2020 Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018 Чэмпіён Казахстана: 2023 Уладальнік Кубка Казахстана: 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 дубль Мінск 8 0 2015 дубль Мінск 12 3 2016 Д2 Зорка-БДУ 12 3 2017 Д2 Энергетык-БДУ 29 7 2018 Д2 Энергетык-БДУ 24 21 2019 Д1 Энергетык-БДУ 22 9 2020 (1) Д1 Дынама 9 0 2020 (2) Д1 Рух 9 9 2021 Д1 Рух 24 4
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск