Лукаш Мамоніч (?—)  — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Прадстаўнік беларускага купецкага роду Мамонічаў, сын Івана. Меў братоў Багдана і КузьмуКузьма Мамонич. Календарь истории Великого княжества Литовского, якія займаліся выдавецкай дзейнасцю. У 1582 годзе Лука Мамоніч атрымаў прывілей на войтаўства.

Стараста дзісенскі, з 20 снежня 1585 года скарбны гаспадарскі. Меў некалькі маёнткаў. Фінансаваў друкарню і дастаўляў для яе паперу з уласнай паперні ў маёнтку Павільня. Належаў да праваслаўнага брацтва Св. Тройцы, пасля прыхільнік уніі.

Спасылкі

Лукаш Іванавіч Катэгорыя:Друкары Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Скарбныя Катэгорыя:Старосты дзісенскія