Паруча́йнік (Sium) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовыя травяністыя, звычайна прыбярэжныя расліны.

Лісце перыстае; сегменты шырокія, зубчастыя; пагружанае лісце рассечана на ніткападобныя долі.

Кветкі сабраны ў складаныя парасонікі. Лісточкі абгорткі і абгортачкі вузкалінейныя. Пялёсткаў — 5. Пялёсткі белыя, шыроказваротнаяйкападобныя, наверсе выемчатыя.

Плод — віслаплоднік. Плады эліпсаідальныя, злёгку сціснутыя з бакоў; паўплодзікі круглявыя, з тонкімі рэбрамі.

Распаўсюджанне і экалогія Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Растуць па берагах вадаёмаў, на нізінных балотах, вільготных лугах, у вадзе.

Віды Па інфармацыі базы дадзеных сайта The Plant List, род ўключае 9 відаў:

Літаратура  — С. 124.

Виноградова В. М. Род Поручейник — Sium L. // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — М.; СПб.: Т-во науч. изд. КМК, 2004. — Т. XI. — С. 363—366. — 536 с. — 1000 экз. — ISBN 5-87317-160-2.

Спасылкі

Sium // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Парасонавыя