Мікалай Андрыянавіч Мі́хін ( — ) — вучоны ў галіне ветэрынарнай мікрабіялогіі, доктар ветэрынарных навук (1936), прафесар (1919). Першы рэктар Маскоўскага ветэрынарнага інстытута.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе (Чавускі павет, Магілёўская губерня Расійскай імперыі, зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1896 годзе скончыў Юр’еўскі (Дэрпцкі) ветэрынарны інстытут. Працаваў у ветэрынарнай лабараторыі Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі, ветэрынарным ўрачом у Херсонскай губерні, стажыраваўся за мяжой, выкладаў у Варшаўскім ветэрынарным інстытуце, займаў пасаду начальніка Ветэрынарнага ўпраўлення МУС. У 1919 годзе прызначаны першым рэктарам Маскоўскага ветэрынарнага інстытута. Потым займаў пасаду загадчыка кафедрай мікрабіялогіі ў ім.
Навуковая дзейнасць М. А. Мiхіну належаць навуковы працы па імуналогіі і бактэрыялогіі. Адкрыў узбуджальніка лептасірозу буйной рагатай жывёлы, распрацаваў методыкі прыгатавання шэрагу вакцын і сываратак. Яму таксама належаць працы па сібірскай язве і шаленству. Аўтар першага ў СССР падручніка па мікрабіялогіі для ветэрынарных вышэйшых навучальных устаноў: Курс частной микробиологии для ветеринарных врачей и студентов — М.—Л., 1926.
Літаратура — С. 487.
Спасылкі История кафедры микробиологии ФГБОУ ВО МГАВМиБ — МВА имени К. И. Скрябина
Катэгорыя:Ветэрынары Расійскай імперыі Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Рэктары Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі Катэгорыя:Мікрабіёлагі Расійскай імперыі