Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у г. Барысаве Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Заслонава ў Нова-Барысавеhttps://borisoveparhia.by/pervoe-borisovskoe-blagochinie.
Гісторыя Ніжні храм быў асвячоны ў 1996 годзе. У 2000 годзе быў асвячоны верхні храм.
Архітэктура Вырашана 4-часткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць размешчаныя па падоўжнай планіровачнай восі 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з макаўкай, крыжовая ў плане малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Сяродкрыжжа вальмавых дахаў завершана цыбулепадобным купалам на 8- гранным светлавым барабане. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. Уваходная паперць накрыта ўвагнута-пукатым казырком. Будынак апярэзаны гарадковым фрызам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Барысава Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Беларусі