Паўлу Фрэйрэ (, ) — бразільскі псіхолаг-педагог, тэарэтык педагогікі. У сваёй філасофіі педагогікі ён аб’яднаў класічныя падыходы Платона, сучасную марксісцкую крытыку і тэорыю барацьбы з каланіялізмамПаулу Фрейре на The Person.
Біяграфія Ураджэнец сям’і сярэдняга дастатку з Рэсіфі (штат Пернамбуку), Фрэйрэ спазнаў голад і галечу ў гады эканамічнага крызісу 1930-х, калі цяжкае эканамічнае становішча не дазваляла яму атрымаць паўнацэнную адукацыю. У 1931 годзе сям’я перабралася ў Жабоатан-дус-Гуарарапіс.
У 1943 годзе Фрэйрэ паступіў ва Універсітэт Рэсіфі. Хоць ён вучыўся на юрыста, але шмат часу надаваў вывучэнню філасофіі (асабліва фенаменалогіі) і псіхалогіі мовы. Пасля выпуску ён вырашыў не працаваць па спецыяльнасці, а стаў настаўнікам партугальскай мовы ў сярэдняй школе. У 1944 годзе ажаніўся з Эльзай Маі Коста дэ Алівейра, з якой разам працаваў у школе і выхаваў пецярых дзяцей.
У 1946 годзе Фрэйрэ быў прызначаны дырэктарам аддзела адукацыі і культуры сацыяльнай службы штата Пернамбуку.
Свае ідэі аб філасофіі адукацыі ён выказаў у доктарскай дысертацыі, абароненай ва Універсітэце Рэсіфі ў 1959 годзе. Там жа ён выкладаў гісторыю і філасофію педагогікі. У 1961 г. Фрэйрэ быў прызначаны дырэктарам Дэпартамента культурнага развіцця ва Універсітэце Рэсіфі.
У 1962 годзе ён атрымлівае магчымасць прымяніць сваю тэорыю на практыцы і навучае 300 непісьменных работнікаў цукровых плантацый чытаць і пісаць за 45 дзён. Пасля гэтага бразільскі ўрад левацэнтрысцкага прэзідэнта Жуана Гуларта ўхваляе стварэнне тысяч падобных культурных гурткоў па ўсёй краіне.
У 1964 годзе, пасля правага ваеннага перавароту, дыктатура забараняе іх дзейнасць. Фрэйрэ, будучы хрысціянскім сацыялістам, сімпатызаваў Кубінскай рэвалюцыі і левым рухам у краіне, быў арыштаваны і заключаны ў турму як «здраднік», дзе знаходзіўся 70 дзён. Пасля выгнання і кароткачасовага знаходжання ў Балівіі, Фрэйрэ 5 гадоў працуе ў Чылі на мясцовы хрысціянска-дэмакратычны ўрад і ХСА пры ААН, у тым ліку ў чылійскім інстытуце аграрных рэформаў над праграмай адукацыі дарослых.
У 1967 годзе Фрэйрэ публікуе сваю першую кнігу «Адукацыя як практыка волі». Яго самая вядомая кніга «Педагогіка прыгнечаных» упершыню апублікаваная ў Партугаліі ў 1968 годзе. У 1970 годзе кніга была перакладзеная на іспанскую і англійскую мовы. У самой Бразіліі кніга была выдадзена толькі ў 1974 годзе ва ўмовах паслаблення аўтарытарнага рэжыму.
Правёўшы год у Кембрыджы (штат Масачусэтс), дзе ён выкладаў у педагагічнай школе Гарвардскага ўніверсітэта, Фрэйрэ перабраўся ў Жэневу (Швейцарыя), дзе быў спецыяльным саветнікам Сусветнага савета цэркваў у пытаннях адукацыі. Акрамя таго, ён кансультаваў левыя рухі, якія прыйшлі да ўлады ў былых партугальскіх калоніях (у тым ліку ў Мазамбіку і Гвінеі-Бісау), у галіне стварэння адукацыйных сістэм і барацьбы з непісьменнасцю.
На радзіму Фрэйрэ змог вярнуцца толькі ў 1980 годзе. Фрэйрэ ўступіў у Партыю працоўных і адказваў за партыйную праграму ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва Сан-Паўлу з 1980 па 1986 год. Калі ПП перамагла на муніцыпальных выбарах 1988 года, Фрэйрэ быў прызначаны сакратаром па адукацыі штата Сан-Паўлу.
Творчасць
Паўлу Фрэйрэ працаваў у галіне народнай адукацыі і займаўся філасофіяй адукацыі, што дазволіла аб’яднаць не толькі класічныя падыходы Платона, але і сучасную марксісцкую крытыку і тэорыю барацьбы з каланіялізмам. «Педагогіку прыгнечаных» можна разглядаць як развіццё або адказ на кнігу Франца Фанона «Праклятыя заклеймённыя», у якой падкрэсліваецца неабходнасць забеспячэння карэннага насельніцтва такой адукацыяй, якая будзе з’яўляцца адначасова сучаснай (замест традыцыйнай, патрыярхальнай) і антыкаланіяльнай (а не проста асалодаю культуры каланізатараў).
Сярод прадстаўнікоў розных філасофскіх пазіцый, якія паўплывалі на яго светапогляд, ён называў наступныя імёны: «Сартр і Мунье, Эрых Фром і Луі Альтюсе, Артэга-і-Гасэт і Мао, Марцін Лютэр Кінг і Чэ Гевара, Унамуна і Маркузэ».
Сачыненні Паулу Фрейре. «Образование как практика освобождения». (Фрагмент в формате PDF) Фрейре П. Педагогика угнетенных = Pedagogia do Oprimido (1970) / Пер. Н. Демьянова. — М.: Радикальная теория и практика, 2019. — 176 с. — 500 экз.
Гл. таксама Лібертарная педагогіка Рая Дунаеўская Тэалогія вызвалення Антон Сямёнавіч Макаранка Іван Іліч Пітэр Макларен
Крыніцы
Спасылкі
The Paulo and Nita Freire International Project for Critical Pedagogy The Paulo Freire Institute at UCLA The Paulo Freire Institute of South Africa Instituto Paulo Freire of Spain Instituto Paulo Freire , Бразилия Paulo Freire Institute, Мальта Paulo Freire Research Center , Финляндия Paulo Freire Freedom School , Аризона Freire Charter School in Philadelphia The Center of Critical Pedagogy, Тель-Авив Политика невозможного Фатима Фрейре в диалоге с Contra File
Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Хрысціянскія сацыялісты Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Сацыялісты Бразіліі Катэгорыя:Псіхолагі Катэгорыя:Філосафы Бразіліі