Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Лясная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Пабудаваны ў канцы 20 ст. з цэглы. Асвячоны 19 траўня 2000 г. кардыналам Казімірам Свёнтакам.
Архітэктура Архітэктурная стылістыка храма навеяна раманскім касцёльным дойлідствам 10—12 ст. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца, з тыльнага боку — прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі сакрысціямі пад аднасхільным пакрыццём. Дынамічнае нарастанне аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі да званіцы дасягаецца перападам пакрыццяў аб’ёмаў. Уваход вырашаны арачным перспектыўным парталам, над якім арачная ніша-экседра з паліхромнай скульптурай Хрыста. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі вокнамі-біфорыумамі і пілонамі ў прасценках..
Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін
Спасылкі Лясная — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Анёльскай — http://catholic.by/
Катэгорыя:Лясная (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Касцёлы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Беларусі Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі