Табліца змяшчае званні і знакі адрознення войскаў СС, а таксама іх супастаўленне з іншымі ўзброенымі часцямі СС і з воінскімі званнямі вермахта часоў Другой сусветнай вайны. Пры супастаўленні неабходна ўлічваць гістарычнае паходжанне і спадкаёмства званняў у Германіі з пачатку лістапада 1939 года да канца Трэцяга Рэйху ў 1945 годзе, а таксама прыналежнасць: СС (), Войскі СС, інакш вафен-СС (, пры нацыстах звычайна die Waffen-). Спачатку называліся «рэзервовымі войскамі СС». Назва «вафен-СС» (войскі СС) была ўпершыню выкарыстана ўзімку 1939/40 года (Самым раннім з вядомых дакументаў, у якім ужыта паняцце «вафен СС», з’яўляецца загад ад 7 лістапада 1939 года, у якім «вафен СС» выступае ў якасці зборнай назвы для «узброеных падраздзяленняў СС і паліцыі»Bundesarchiv: Slg. Schum./v. 432, Bd. 2). На Нюрнбергскім працэсе войскі СС былі абвінавачаныя ў ваенных злачынствах. Агульныя СС () — адна з двух асноўных частак СС (разам з войскамі СС). У задачы «агульных СС» уваходзіла, галоўным чынам, ажыццяўленне адміністрацыйна-гаспадарчых функцый на тэрыторыі трэцяга Рэйха. Члены «агульных СС» не лічыліся знаходзячыміся на вайсковай службе ў нацысцкай партыі і не атрымлівалі забеспячэння і абмундзіравання, а выконвалі свае партыйныя абавязкі паралельна з асноўнай працай. СА, штурмавыя атрады (), штурмавікі; таксама вядомыя як «карычневакашульнікі» (па аналогіі з італьянскімі «чорнакашульнікамі»). З членаў СА фармаваліся часткі СС «Мёртвая галава» (займаліся аховай канцлагераў), а таксама дывізія СС «Хорст Весель» (на яе пятліцах быў намаляваны сімвал СА). Акрамя таго, грамадзянская адміністрацыя на акупаваных тэрыторыях фарміравалася ў асноўным з членаў СА. Атрады СА, моцна скарочаныя колькасна, праіснавалі да 1945 года, да гэтага часу штурмавікі ўжо не адыгрывалі ніякай ролі ў палітыцы. Магчыма, менавіта таму Нюрнбергскі працэс не прызнаў членаў СА (у адрозненне ад членаў СС) злачыннай групай. СД () — служба бяспекі рэйхсфюрэра СС (). Супрацоўнікі СД не насілі на пятліцах рун СС, а пагоны вырабляліся па паліцэйскаму ўзору, з зялёным кантам і асаблівым галуном для сяржанцкага складу.

У сакавіку 1938 года членам палкоў «Лейбштандарт», «Дойчланд» і «Германія» было дазволена замяніць пагоны СС на агульнавайсковыя; у выніку левая пятліца стала лішняй, так як званне сталі паказваць пагоны. З 10 мая 1940 года для войскаў СС было канчаткова вызначана, што салдаты Лейбштандарта і «рэзервовых дывізій» носяць на правай пятліцы знак з рунаў SS, а на левай выключна знакі званняў; выключэнне складала дывізія «Мёртвая галава», якой было дазволена па-ранейшаму насіць з абодвух бакоў эмблемы ў выглядзе чэрапа. Даваенныя пятліцы, якія адлюстроўвалі руніцкія знакі SS і чарапы з лічбамі, літарамі і сімваламі, былі забароненыя «па меркаваннях сакрэтнасці» загадам па СС ад 10 мая 1940 і замененыя стандартнымі значкамі, вядомымі сёння.

Званне рэйхсфюрара СС у Трэцім рэйху мелі два чалавекі — Генрых Гімлер і Карл Ганке (да 1934 «рэйхсфюрар СС» азначала пасаду, а не званне).

Асаблівыя правілы і выключэнні існавалі для кандыдатаў у афіцэры, унтэр-афіцэраў і юнкераў СС.

Так, напрыклад, у СС званне гаўптшарфюрар прысвойвалася звычайна выконваючаму абавязкі старшыні ў роце СС, камандзіра трэцяга (часам і другога) ўзвода ў роце, ці было званнем, якое выкарыстоўвалася для асабістага складу унтэр-афіцэрскага рангу, які служыў у штабах СС або службах бяспекі (такіх як гестапа і СД). Званне гаўптшарфюрар таксама часта выкарыстоўвалася для персаналу канцэнтрацыйных лагераў і асабістага складу айнзатцгруп. Гаўптшарфюрар СС быў вышэй, чым обершарфюрар СС і ніжэй, чым штурмшарфюрар СС, за выключэннем Агульных СС, дзе гаўптшарфюрар было малодшым званнем, якое ішло адразу пасля унтэрштурмфюрар СС.

Званне штурмшарфюрар было заснавана ў чэрвені 1934 года, пасля Ночы доўгіх нажоў. Пры рэарганізацыі СС званне штурмшарфюрар было створана як вышэйшае званне унтэр-афіцэраў у «Войсках у распараджэнні СС» замест звання гаўпттрупфюрар, ужыты ў СА. У 1941 годзе на аснове «Войскаў у распараджэнні СС» паўстала арганізацыя войскаў СС, якая атрымала ў спадчыну званне штурмшарфюрар ад свайго папярэдніка.

Званне унтэрштурмфюрар у СС адпавядала званню лейтэнанта ў вермахце, яно паўстала ў 1934 годзе з пасады кіраўніка падраздзялення СС — трупе (). Трупе ахопліваў гарадскі раён, сельскую акругу, па колькасці складаў каля армейскага ўзвода — ад 18 да 45 чалавек, складаўся з трох аддзяленняў — шароў (), узначальваўся трупфюрарам () або унтэрштурмфюрарам (), у залежнасці ад колькасці. У войсках СС унтэрштурмфюрар, як правіла, займаў пасаду камандзіра ўзвода.

Знакі адрознення Знакі адрозненняЗванне войскаў ССАдпаведныя званні ў сухапутных войсках вермахта ()ПятліцаПагонМаск.касцюмГенералы і маршалыРэйхсфюрар СС ( / бел: «Імперскі кіраўнік ахоўных атрадаў»)Генерал-фельдмаршалОберстгрупенфюрар СС і Генерал-палкоўнік войскаў СС ()Генерал-оберстОбергрупенфюрар СС і генерал роду войскаў СС ()Генерал роду войскаўГрупенфюрар СС і генерал-лейтэнант войскаў СС ()Генерал-лейтэнантБрыгадэфюрар СС і генерал-маёр войскаў СС ()Генерал-маёрАфіцэрыОберфюрар(па званні войскаў СС) ()Адпаведнага нямаШтандартэнфюрар(ваеннаслужачыя і служачыя паліцыі) ()Палкоўнік ()Оберштурмбанфюрар ()Падпалкоўнік (Оберст-лейтэнант) ()Штурмбанфюрар ()МаёрГаўптштурмфюрар ()гаўптман/ротмістрОберштурмфюрар ()Обер-лейтэнантУнтэрштурмфюрар ()Лейтэнантунтэр-афіцэрыШтурмшарфюрар (). У Вафен-СС, у адрозненне ад СА, было ўведзена яшчэ больш высокае званне — штурмшарфюрар СС.ШтабсфельдфебельГаўптшарфюрар (). Званне гаўптшарфюрар стала званнем ў СС пасля рэарганізацыі СС, якая адбылася пасля Ночы доўгіх нажоў. Упершыню гэтае званне было прысвоена ў чэрвені 1934, калі яно змяніла старое званне обертрупфюрар, якое ўжывалася ў СА.У Агульных СС гаўптшарфюрар было малодшым званнем, якое ішло адразу пасля ўнтэрштурмфюрара СС. У войсках СС гаўптшарфюрар было другім па старшынстве пасля штурмшарфюрара званнем унтэр-афіцэраў.

Існавала таксама пасада штабсшарфюрар, якая адпавядала па сваім крузе абавязкаў пасадзе ротнага або батальённага старшыні савецкай арміі. У СС званне гаўптшарфюрар прысвойвалася звычайна выконваючаму абавязкі старшыні ў роце СС, камандзіру трэцяга (часам і другога) узвода ў роце, або было званнем, якое выкарыстоўвалася для асабовага складу ўнтэр-афіцэрскага рангу, які служыў у штабах СС або службах бяспекі (такіх як гестапа і СД). Званне гаўптшарфюрар таксама часта выкарыстоўвалася для персаналу канцэнтрацыйных лагераў і асабістага складу айнзатцгруп.ОберфельдфебельШтандартэноберюнкер СС ()ОберфенрыхОбершарфюрар (). Пасля Ночы доўгіх нажоў званне обершарфюрар СС падвысілі і яно стала роўнае званню трупфюрар СА. Пятліца для эсэсаўскага звання была зменена, і на ёй стала два серабрыстых квадраты, у адрозненне ад аднаго квадрата са срэбнай стужкай, як у СА. Званне трупфюрар СС было заменена на обершарфюрар СС. У войсках СС обершарфюрары выконвалі абавязкі камандзіраў трэціх (і часам — другіх) узводаў пяхотных, сапёрных і іншых рот, ротных старшынь. У танкавых часцях обершарфюрары часта былі камандзірамі танкаў.ФельдфебельШтандартэнюнкер СС ()Фаненюнкер-ФельдфебельШарфюрар (). У 1934 пры рэарганізацыі структуры званняў СС, якая адбылася пасля Ночы доўгіх нажоў, старое званне шарфюрар СС стала называцца унтэршарфюрар СС, а шарфюрар СС стаў адпавядаць званню обершарфюрар СА. У войсках СС шарфюрар, як правіла, займаў пасаду камандзіра аддзялення (разліку, танка), альбо намесніка камандзіра ўзвода (камандзіра штабнога аддзялення).Унтэр-фельдфебельОберюнкер СС ()ФенрыхУнтэршарфюрар CC () У войсках СС званне унтэршарфюрар было адным са званняў малодшага каманднага саставу ўзроўню роты і ўзвода. Званне было таксама роўна першаму кандыдацкаму званню ў афіцэры войскаў СС — юнкер СС. Патрабаванні да баявых унтэр-афіцэраў былі вышэй, чым да ўнтэршарфюрараў агульных ССУнтэр-афіцэрЮнкер СС ()Першапачаткова юнкеры прыраўноўваліся паводле прававога становішча да шарфюрараў СА, затым — да унтэршарфюрараў СС.Фаненюнкер-Унтэр-афіцэрРадавыяАдпаведнага нямаШтабс-яфрэйтар Ротэнфюрар (). <small>У Гітлерюгенд таксама існавала званне ротэнфюрара.</ Small> У Люфтвафэ існавала пасада ротэнфюрара — камандзіра пары (вядучага) у знішчальнай і штурмавой авіяцыі.Обер-яфрэйтар Штурман (). Званне штурман прысвойвалася пасля службы ў шэрагах СА ад 6 месяцаў да 1 года пры наяўнасці базавых ведаў і здольнасцяў. Штурман з’яўляўся старэйшым над званнем ман, за выключэннем СС, дзе ў 1941 годзе было асобна ўведзена званне Оберман, а ў войсках СС — званне обершутцэ.Яфрэйтар Обершутцэ СС ().Обер-салдат Ман СС (). У 1938 годзе, у сувязі з павелічэннем войскаў СС, званне ман было заменена на воінскае званне Шутц (стралок) СС (), але ў агульных СС захавалася званне ман.Салдат, шутцэ, грэнадзёр.Пятліца анвертэра Агульных ССКандыдат ()Кандыдат да ўступлення ў войскі СС да пачатку працэсу трэніроўкі і падрыхтоўкі. З пачаткам трэніроўкі анвертэру аўтаматычна прысвойвалася званне Шутцэ.Адпаведнага нямаСС-Бевербер прэтэндэнт ()Валанцёр вермахта

Каляровае кадзіраванне роду войскаў Колеры родаў войскаў ( у нямецкіх узброеных сілах прытрымлівалісь гістарычнай традыцыі. У войсках СС гэтая традыцыя ў асноўным захоўвалася.

У табліцы паказаны колеры знакаў адрознення войскаў СС у 1935—1945 гадах. Род войскаўКолерПрыкладЗаўвагаГенералітэт, таксама штаб і апарат рэйхсфюрара ССШэрыПагон оберстгрупенфюрара і генерал-палкоўніка Вафен-ССПяхота, у тым ліку матарызаваная і панцэргрэнадзёрыБелыСцяг 40-га палка панцэргрэнадзёрскагаПагон оберфюрара (Штандартэнфюрара) вафен-ССАртылерыя, у тым ліку штурмавая самаходная і зенітнаяПунсовыВымпел артылерыі лейбштандарта СС «Адольф Гітлер»Пагон оберштурмбанфюрара вафен-ССВетэрынарная службаКармінавыТрыбунал і пракуратураБардовыВаенна-геалагічная службаСветла-ружовыАўтамабільны транспартРужовы (колер ласося)Бранетанкавыя войскі, у тым ліку знішчальнікі танкаўРужовыПагон шарфюрара-танкіста войскаў ССПадраздзяленні сувязі, ваенныя карэспандэнты, роты прапагандыЦытрынава-жоўтыПагон обершарфюрара вафен-ССКавалерыя; матарызаваныя (1942—1945) і танкавыя разведвальныя падраздзяленні; часці з кавалерыйскім мінулымЗалатыПагон оберштурмфюрар вафен-ССПалявая жандармерыя і спецыяльныя службыАранжавыПагон унтэршарфюрара вафен-ССРазведвальныя падраздзялення (1938—1942)Светла-карычневыПагон гаўптштурмфюрара вафен-СС* Атрады «Мёртвая галава»* Персанал канцлагераўБледна-карычневыПагон гаўптшарфюрара канцлагераўСлужба бяспекіАтрутна-зялёныПагон штурмшарфюрара СДГорныя войскіЗялёныПагон унтэрштурмфюрара вафен-ССЗондэрфюрары і асабісты склад рэзервовых падраздзяленняўЦёмна-зялёныПагон Оберштурмфюрара вафен-ССПадраздзяленні забеспячэння і перавозак, палявая поштаБлакітныПагон гаўптштурмфюрара вафен-ССКіраваннеСініПагон гаўптштурмфюрара вафен-СССанітарная службаВалошкавыПагон штандартэнфюрара вафен-ССІнжынерныя войскіЧорныПагон штандартэнфюрара вафен-СС

Пятліцы вышэйшага каманднага складу да 1942 года

Шыфроўкі на пагонах На пагонах салдат і ўнтэр-афіцэраў была шыфроўка з алюмінія, на афіцэрскіх з пазалочанага. Шыфроўкі былі распаўсюджаныя да 1943 года, аднак аднавіліся з 1944 года. Шыфроўкі на пагонах дубліраваліся на нарукаўных нашыўках. Род войскаўТлумачэнніГенералітэт, таксама штаб і апарат рэйхсфюрара ССKA — Акадэмія Генеральнага штаба NA — Вярхоўнае камандаванне Вермахта і Генеральны штаб сухапутных сілПяхота, у тым ліку матарызаваная і панцэргрэнадзёрыАрабскія лічбы — нумар пяхотнага палка Рымскія лічбы — штаб арміі

Нумар ваеннага акругі рымскімі лічбамі — пяхотныя школы першапачатковага навучання

D — штаб пяхотнай дывізіі

FI — супрацьпаветраная абарона

G + нумар — штаб групы армій

G і D — дывізія Вялікая Германія

GW — мінамётныя падраздзяленні

K + нумар — пяхотныя часткі матацыклетныя

KS — афіцэрскае пяхотнае вучылішча

L — навучальны пяхотны полк

М + нумар — пяхотныя кулямётныя роты

S (готыка) — пяхотныя школы

SS — вайсковыя спартыўныя школы

US + першая літара назвы горада — унтэр-афіцэрскія пяхотныя школы

V — картаграфічныя і тапаграфічныя часці

W — гарнізонныя батальёны Вены