«Размалява́ная пту́шка» () — чэшска-славацка-ўкраінскі мастацкі фільм рэжысёра Вацлава Маргаўла, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе.
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Гісторыя пра падлетка, якога бацькі, ганімыя нацыстамі, адпраўляюць жыць на хутар да старой карміцелькі. Калі апякунка памірае, хлопец застаецца зусім адзін. Ён бадзяецца па вёсках, спрабуючы выжыць у свеце, поўным жорсткасці і абыякавасці, сутыкаючыся з сялянскай цемнатой і зверствамі вайны. Прайшоўшы гэты цярністы шлях да канца, герой ужо ніколі не будзе такім, як раней.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Чэхіі Катэгорыя:Фільмы Славакіі Катэгорыя:Фільмы Украіны Катэгорыя:Фільмы Вацлава Маргаўла